Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Каб правесьці хросны ход трэба заплаціць

02.06.2008. Тэгі: заканадаўства, свабода сумленьня.
Крыніца: Прэс-служба БХД.

Другі год запар у Магілёве можа не адбыцца традыцыйны хросны ход у гонар Сьвятога Антонія Падуанскага, нябеснага заступніка гораду.

Каб правесьці хросны ход, магілёўская рымска-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі павінна аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў ды мэдыкаў. Такое патрабаваньне, кажуць у касьцёле, вылучыў аддзел ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму.

Арганізатары хроснага ходу высьветлілі: гадзіна працы толькі аднаго міліцыянта на ахове хроснага ходу каштуе восемдзесят тысяч рублёў. А іх павінна быць шэсьць. Высьвятляць, колькі будуць каштаваць паслугі мэдыкаў й камунальнікаў, арганізатары ўвогуле адмовіліся. «У нас і на міліцыянтаў няма грошай»,-- зазначаюць у касьцёле.

Летась хросны ход магілёўскія каталікі не праводзілі з-за рамонтных працаў на вуліцы Лазарэнкі. Па ёй вернікі традыцыйна хадзілі ад касьцёлу Сьвятога Станіслава да капліцы Сьвятога Антонія, што на каталіцкіх могілках.

Валянцін Стэфановіч: “У цывілізаваных краінах за хросныя ходы ня плацяць”

“Калі мы гаворым пра канстытуцыйныя правы грамадзянаў – права на свабоду сходаў, выказваньне свайго стаўленьня да грамадзка-палітычнага жыцьця краіны, у тым ліку і на рэлігійныя мерапрыемствы, то тут трэба зазначыць, што яны носяць некамэрцыйны характар і скіраваныя на рэалізацыю канстытуцыйных правоў, таму, натуральна, такая магчымасьць павінна быць забясьпечаная дзяржавай. Грамадзяне не павінныя плаціць гэта за свае сродкі”,-- перакананы В.Стэфановіч.

Сяргей Луканін: “Ад пратэстантаў грошы за сходы патрабуюць даўно”

“Нашая царква сутыкалася з падобнай сытуацыяй. Раней, калі ў нас не было ўласнага будынку, мы арандавалі памяшканьне, прыкладам, у Галоўнай гаспадарчай управе адміністрацыі прэзыдэнта”,-- гаворыць юрыст Царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін.

“Ад нас патрабавалі, каб у залі для набажэнстваў прысутнічалі прадстаўнікі “хуткай дапамогі”, міліцыі і пажарнікі. Калі мы не сталі плаціць за гэтыя паслугі, нам адмовілі ў арэндзе”,-- дадаў спадар Луканін.

Юрыст дадаў: “Калі ў 2006 годзе мы праводзілі мітынг на плошчы Бангалор, нам давялося заплаціць вялікія грошы і за пажарнікаў, і за міліцыю, і за спажываную электраэнэргію. Гэта былі вельмі вялікія грошы”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования