Аб'яднаныя дэмсілы сфармавалі спіс для акруговых выбарчых камісій

2008 2008-06-03T13:07:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аб'яднаныя дэкратычныя сілы сфармавалі спіс асобаў, якіх яны прануюць уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі. У яго ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як спікеры Вярхоўнага Савета Станіславаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, былыя міністры Аляксандр Сасноў і Павел Казлоўскі, а таксама былыя дэпутаты, старшыні гарсаветаў і г.д.  БелаПАН нагадвае, што Цэнтравыбаркам адхіліў падрыхтаваныя Аб'яднанымі дэмсіламі (АДС) праекты дакументаў, накіраваных на дэмакратызацыю выбарчага працэсу ў рамках дзейснага заканадаўства. Тым не менш, АДС патрабуе ўключыць кандыдатаў у склад акруговых камісій  і называе гэта мінімальнай умовай дэмакратычнасці выбараў.

Дарэчы, у дэмакратычным спісе толькі па адным кандыдаце ў склад кожнай акруговай камісіі. Канчатковы варыянт спісу кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій будзе зацверджаны на паседжанні Палітычнай рады АДС 8 чэрвеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international