Правабаронца Сяржук Русецкі абскарджвае прысуд

2008 2008-06-02T17:35:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра Партыі БНФ, бярозаўскі праваабаронца Сяржук Русецкі падаў касацыйную скаргу ў абласны суд на рашэнне суду Бярозаўскага раёна ад 21 траўня. Ён просіць адмяніць папярэджанне, якое вынесла ячму суддзя Алла Зялёнка, за ўдзел у акцыі “Свечка памяці”, прымеркаванай да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сяржук Русецкі быў затрыманы 26 красавіка пасля “Свечкі памяці”, якая ўжо 6 год запар ладзіцца на гарадской плошчы з 21.00 да 22.00 гадзіны вечара. Толькі сёлета праваахоўныя органы ператварылі гадзіну смутку па ахвярах Чарнобыльскай трагедыі ў пікет. А Сяржуку Русецкаму адвялі ролю арганізатара, бо даваў свечкі тым, хто з прышоўшых іх не меў.

Суддзя Зялёнка вынесла папярэджанне, але праваабаронца не пагадзіўся з такім “мяккім рашэннем”, якое абмяжоўвае яго грамадскую актыўнасць перад парламенцкімі выбарамі.

Сам Русецкі дзеянні міліцыянтаў і рашэнне суду лічыць абсурднымі, бо юрыдычна стаянне з запаленымі свечкамі ў поўнай цішыні ніяк не падпадае пад пікет. Таму анекдатычна гучыць у пратаколе абвінавачванне: “Правонарушение выражено в пикетировании вблизи здания горсовета с зажжёнными свечами в руках без разрешения”. Трэба адзначыць, што гарсавет ў Бярозе ліквідаваны больш 10 гадоў таму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international