10 сьнежня старшыня ГА ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі быў выкліканы ў РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінску ў сувязі з удзелам ў акцыі, прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека.

2002 2002-12-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 500 чалавек узялі ўдзел у акцыі, прысьвечанай чарговай гадавіне абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і праблеме зьнікненьня людзей у Беларусі.
Акцыя пачалася ў 12.00. Алесь Бяляцкі выступіў з віншавальнай прамовай, павіншаваў прысутных з Міжнародных днём правоў чалавека. Пасьля выступіла Зінаіда Ганчар (жонка зьніклага без вестак віцэ сьпікера Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня). Зінаіда Ганчар расказала пра тое, что сем’і зьніклых без вестак падрыхтавалі петыцыю да сілавых ведамстваў Беларусі. Пасьля выступу Ганчар удзельнікі акцыі рушылі з Кастрычніцкай плошчы Мінску да КДБ, Міністэрства ўнутраных справаў, Генеральнай пракуратуры краіны, дзе жонкі зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітры Завадзкага ўручылі пэтыцыі з патрабаваньнямі высьветліць лёс зьніклых і даць адказ на даўно пастаўленыя пытаньні: дзе яны, што з імі здарылася і хто ў гэтым вінаваты.
Акцыя скончылася тым, што кіраўніку праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму выпісалі позву ў Цэнтральны РУУС сталіцы на 15.00. У РУУС Алесь Бяляцкі напісаў тлумачальную і быў адпушчаны без складаньня пратакола. .

Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international