Праваабаронцу Леаніда Свеціка дапыталі ў КДБ

2008 2008-05-30T16:55:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У абласную управу КДБ па Віцебскай вобласьці сёньня былі выкліканыя на допыт рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан і праваабаронца Леанід Сьвецік. Падрабязнасьцяў яны не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

Для Леаніда Сьвеціка гэта ўжо другі допыт у КДБ. Першы адбыўся 23 траўня пасьля ператрусу ў ягонай кватэры, які працягваўся 9 гадзін. У пастанове на ператрус, выдадзенай Віцебскай абласной пракуратурай, было напісана, што спадара Сьвеціка лічаць сьведкам у крымінальнай справе, распачатай 20 траўня паводле артыкула 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці”. Пасьля ператрусу ў яго забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданьні па пытаньнях праваабароны і нават чыстую паперу.

Нагадаем, што праваабаронца цягам апошніх двух галоў кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя віцебскай філіі “Русского Национального Единства”. Сярод тых, хто атрымліваў гэткія лісты, быў і рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international