20 сакавіка ў Горадні прыблізна каля паловы 9-й вечара амонаўцы затрымалі трох польскіх журналістаў.
21.03.2005.
Пра гэта паведаміла радыё Свабода. Сярод заптрыманых -- карэспандэнт і фотакарэспандэнт польскага выданьня часопіса Newsweek Міхал Кацэвіч і Адам Тухліньскі, а таксама карэспандэнт тэлебачаньня Polsat Марцін Сьмялоўскі.Іх затрымалі на выбарчым участку ў 3-й сярэдняй школе. Спачатку міліцыянты спраўдзілі ў іх акрэдытацыю і прапусьцілі на ўчастак. Аднак неўзабаве зьявіліся амонаўцы і заявілі, што ў польскіх журналістаў нібыта сфальшаваныя акрэдытацыйныя дакумэнты. Затрыманьне журналістаў з Варшавы пацьвердзіла Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








