Пракуратура вынесла папярэджаньне фірме, што будуе завод ў Дружным

2008 2008-05-28T13:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генэральная пракуратура правяла праверку па калектыўным звароце жыхароў Пухавіцкага раёну, якія пратэставалі супраць пабудовы хімічнага заводу каля пасёлку Дружны.

Па выніках праверкі вынесла папярэджаньне расейскай фірме «Август-Бел» папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства пры праектаваньні і пабудове заводу па вытворчасьці сродкаў абароны расьлінаў.

Пракуратура ўстанавіла, што «Август-Бел» ня выканаў шэраг патрабаваньняў інструкцыі ад ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе гаспадарчай дзейнасьці. Гэтая інструкцыя выданая міністэрствам аховы здароўя Беларусі.

Генэральная пракуратура вынесла папярэджаньне выканаўцу абавязкаў дырэктара «Август-Бел» аб недапушчальнасьці парушэньня закону і запатрабавала забясьпечыць грамадзкасьці доступ на ўсіх этапах праектнай дзейнасьці да матэрыялаў, якія тычацца ацэнак ўзьдзеяньня плянаванай хімічнай вытворчасьці на навакольнае асяродзьдзе.

Пляны пабудовы каля Дружнага заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў выклікалі рэзка адмоўную рэакцыю жыхароў навакольных паселішчаў. Супраць пабудовы заводу было сабрана 6 тысяч подпісаў жыхароў Дружнага, Сьвіслачы, Рудненску, Дукораў. Яны зьвярталіся ў пракуратуру, Канстытуцыйны суд і ўрад краіны. Кіраўнік ініцыятыўнай групы пратэсту Сяргей Абразоўскі быў за правядзеньне мітын

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international