У Гародні ліквідавалі абласную арганізацыю БНФ
29.05.2008.
Тэгі: БНФ, ліквідацыя.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Вярхоўны суд ліквідаваў Гарадзенскую абласную структуру грамадзкай арганізацыі БНФ “Адраджэньне”.
“Два гады таму мы былі пазбаўлены памяшканьня на вуліцы Карла Маркса, 11 у якім былі зарэгістраваныя Гарадзенская абласная, гарадзкая й дзьве раённыя гарадзенскія арганізацыі. У сувязі з тым, што цяпер кошты за арэнду для грамадзкіх арганізацый падняліся ў 10 разоў, мы ня здолелі ў горадзе знайсьці памяшканьня для арэнды. І зразумела, што з-за адсутнасьці памяшканьня й юрыдычнага адрасу арганізацыя была зьліквідавана”, - гаворыць кіраўнік абласной арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Сяргей Мальчык.
“Згодна з законам арганізацыя мусіць мець юрыдычную адрэсу, але такія арганізацыі, як наша, ня маюць прыбытку, а існуюць толькі на ахвяраваньні. У гэтых умовах мы існаваць не можам”, - дадаў спадар Мальчык.
Навіны па тэме
20.08.2008 Рэгістрацыя вылучэнцаў ад Партыі БНФ пад пагрозай
15.07.2008 Дзень народзінаў за кратамі
29.05.2008 Супрацоўнікі КДБ забралі ў сябра Партыі БНФ грошы
01.04.2008 Зноў пераследуюць Сяргея Мальчыка
28.03.2008 Магілёў: Сяргея Нягаціна пакаралі штрафам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









