viasna on patreon

29 траўня - прэзентацыя кнігі "Прага вясны"

2008 2008-05-28T17:00:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sss40.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выйшла ў свет кніга “Прага вясны: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах”, падрыхтаваная з удзелам беларускіх праваабаронцаў. У зборніку змешчаны публіцыстычныя артыкулы розных аўтараў, героямі твораў зьяўляюцца асобы, прыцягнутыя ў мінулым годзе да крымінальнай адказнасці за сваю грамадска-палітычную дзейнасць ці погляды. Гэта – Канстанцін Лукашоў, Зміцер Федарук, Барыс Гарэцкі, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Наста Палажанка, Валер Шчукін, Андрэй Клімаў, Наста Азарка, Іван Шыла, Яраслаў Грышчэня, Зміцер Дашкевіч, Наталля Ільініч, Артур Фінькевіч.

 

Прэзентацыя кнігі “Прага вясны” адбудзецца 29 траўня ў 16.00 у памяшканні Управы Партыі БНФ па адрасу: г. Мінск, пр-т. Машэрава, 8.

 

Запрашаем прыняць ўдзел у прэзентацыі, на якой выступяць героі кнігі, аўтары-журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства