Партыя БНФ рыхтуе дакуманты для падачы ў суд на Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

2005 2005-03-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.
Партыя мае намер абскардзіць ліст ад Мініюста, дзе абвяшчаецца аб нелегітымнасьці з’езда Партыі БНФ, на якім кандыдатам у дэпутаты па 52-ой Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе быў вылучаны Сяргей Антусевіч. Ліст датуецца 15-м сакавіка і падпісаны начальнікам упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў спадаром А.С.Сьліжэўскім. Атрыманы ён быў 17 сакавіка. Нагадаем, што дзевяты нечарговы з’езд партыі адбыўся 15 студзеня.
Па словах старшыні арганізацыйна-прававой камісіі Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча, гэты дакумант не рэглямэнтуецца ні водным заканадаўчым актам Рэспублікі Беларусь, "а новыя метады работы Міністэрства юстыцыі Беларусі з палітычнымі партыямі, мякка кажучы, вызываюць у нас здзіўленьне". Увогуле, такой працэдуры і такога фармату, як прызнаньне альбо непрызнаньне зьезда партыі пакуль яшчэ няма, зазначыў спадар Лабковіч.
Трэба дадаць, што сёньня сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік выказаўся журналістам наконт магчымасьці адмены рэгістрацыі спадара Антусевіча. Па словах сакратара ЦВК, "усе гэтыя апаскі безгрунтоўныя, паколькі прадстаўнік Партыі БНФ балаціраваўся адначасова і ад партыі і шляхам збору адной тысячы подпісаў выбаршчыкаў. Нават калі зьезд, на самой справе, не прызнаны Міністэрствам юстыцыі, у яго застаюцца подпісы, да якіх у акруговай камісіі ніякіх прэтэнзій няма".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international