viasna on patreon

Намесьніку Мілінкевіча закідаюць злачынствы, здзейсьненыя... у 6 гадоў

2008 2008-05-28T15:18:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесніка кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, здзейсненых, калі палітыку было 6 год. У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні веснавых акцый пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. Па словах маці палітыка, нечаканыя госці хацелі ўзяць тлумачэнні па справе серыйных згвалтаванняў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Роўна праз год дамоў да Юрася Губарэвіча прыйшоў участковы Белаазёрскага ГАУС М. Валошчык. Ён хацеў сустрэцца з Юрасём па той самай справе згвалтаванняў, але ўжо ў Драгічынскім, Бярозаўскім і Мінскім раёнах. Дакладна вядома, што цяжкія злачынствы ажыццяўляла адна асоба, генатып якой устаноўлены. Са слоў участковага, серыя згвалтаванняў доўжылася ад 1984 да 1994 года.

Юрась Губарэвіч накіраваў скаргу ў пракуратуру Бярозаўскага раёна на дзеянні міліцыянтаў. Спадар Губарэвіч паспрабаваў дазнацца, ці насамрэч існуе такая крымінальная справа, у якім статусе ён праходзіць па гэтай справе, наколькі законныя ў дачыненні да яго дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

У адказе з пракуратуры Бярозаўскага раёна паведамляецца, што парушэнняў заканадаўства з боку ўчастковага інспектара Валошчыка не выяўлена. Пракурор М. Курыловіч тлумачыць, што ў межах аператыўна‑пошукавых мерапрыемстваў праводзіцца праверка некалькіх соцень чалавек, якія пражывалі ў Бярозаўскім раёне, а пасля ў Мінску і Мінскай вобласці.

— Я лічу гэта пераследам за сваю палітычную дзейнасць. Расцэньваю дзеянні міліцыі, як спробу штогодняга маральна‑псіхалагічнага ціску на мяне напярэдадні святкавання Дня Волі і правядзення Чарнобыльскага шляху, — кажа палітык.

Палітык акцэнтуе ўвагу на тым, што міліцыянты, якія хацелі праверыць яго на датычнасць да злачынства, у 2007 і 2008 гадах называлі розныя месцы іх здзяйснення. Юрась Губарэвіч адзначае, што да 1994 года, калі ўжо адбываліся ўзгаданыя злачынствы ў Мінску, ён не пражываў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Да таго ж, калі пачалася серыя згвалтаванняў у 1984 годзе, Юрасю Губарэвічу было… 6 год.

— Цяпер я збіраюся азнаёміцца з матэрыяламі праверкі раённай пракуратуры. Я хачу дазнацца, ці існуе сапраўды загад намесніка міністра ўнутраных спраў правяраць спіс з некалькіх сот чалавек на іх датычнасць да згвалтаванняў, як піша ў сваім лісце раённы пракурор, ці ёсць наогул такі спіс і на якой падставе я ў яго ўнесены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства