Кіраўніка гродзенскай філіі АГП аштрафавалі за канцэрт польскага гурта

2008 2008-05-23T13:26:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваны кіраўнік гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін за канцэрт польскага гурта "Транскапэла".

Яго выклікалі ў гарадскі аддзел МНС, дзе распытвалі пра канцэрт гурта, які прайшоў 13 траўня ў гродзенскім офісе АГП. У выніку, Істомін атрымаў штраф за "парушэнне пажарнай бяспекі". Пры гэтым выратавальнікі спасылаліся на паперу, якую яны атрымалі з міліцыі.

Юрый Істомін лічыць, што прадстаўнікі ўлады спрабуюць зрабіць з МНС "карны орган".

Нагадаем, што канцэрт "Транскапэлы" быў арганізаваны пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне і на ім прысутнічаў генеральны консул.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international