«Працэс чатырнаццаці» перанесены

2008 2008-05-23T11:09:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паседжаньне ў «працэсе чатырнаццаці» перанесена на панядзелак, на 9:30 раніцы. Сакратар суду адмовіўся назваць журналістам прычыны пераносу паседжаньня, аднак, верагодна, гэтай зьвязана зь няяўкай сьведкаў.Крымінальная справа супраць чатырнаццаці маладзёнаў была заведзеная за вулічныя пратэсты падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.

22 красавіка судзьдзя Алена Ільіна абвясьціла першыя прысуды па гэтай справе. Андрэй Кім быў асуджаны да паўтара году пазбаўленьня волі, Міхаіл Пашкевіч, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Крываў, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Нарэшце, Антона Койпіша і Ўладзімера Сяргеева пакаралі 3,5-мільённымі штрафамі.

На гэты раз на лаве падсудных — яшчэ трое фігурантаў справы — Міхаіл Субач, Павал Вінаградаў і непаўналетні Максім Дашук. Яшчэ адзін абвінавачаны Аляксандар Баразенка, які цяпер навучаецца ва Ўроцлаве, з прычыны крымінальнага перасьледу прыняў рашэньне не вяртацца на Радзіму. Яго аб’явілі ў вышук.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international