Камітэт па Абароне Журналістаў накіраваў беларускаму прэзыдэнту ліст асуджэньня

2002 2002-08-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тут прыводзіцца поўны тэкст ліста ў перакладзе на беларускую мову:

12 жніўня 2002
Яго Высокасьці Аляксандру Лукашэнку
Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь
Праз факсыміле: 011-375-172-23-58-25

Вашая Высокасьць:

Камітэт па Абароне Журналістаў (КАЖ) абураны тым, што вашае кіраўніцтва працягвае выкарыстоўваць зыскі аб паклёпе і афіцыйны перасьлед у бязьлітасным наступе на незалежную беларускую прэсу. Рэпрэсыўны рэжым Вашае Высокасьці сыстэматычна парушае права прэсы на незалежнасьць і прымушае незалежных журналістаў працаваць у атмасфэры страху і запалохваньня.
Мы асабліва хацелі б зьвярнуць вашую ўвагу на наступныя выпадкі:
Абвінавачваньне ў паклёпе, высунутае супроць незалежнай газэты “Пагоня”:
Згодна зь беларускімі ды міжнароднымі крыніцамі, другога жніўня 2002 году Маскоўскі раённы суд г. Мінска вызнаў Мінскую незалежную газэту “Наша Свабода”, якая выходзіць тры разы на тыдзень, вінаватаю ў паклёпе. За публікацыю матэрыялаў журналіста Міхаіла Падаляка на газэту быў накладзены штраф у памеры 100 мільёнаў беларускіх рублёў (55 000 даляраў). Яшчэ 5 мільёнаў рублёў (2 700 даляраў) суд вырашыў спагнаць з журналіста.
Акрамя таго, суд забавязаў газэту аплаціць абвяржэньн, якое будзе друкавацца ў праўрадавай газэце “Советская Белоруссия”, а таксама ў “Рэспубліцы”, друкаваным органе Савета Міністраў. (У 1999 газэта-папярэднік “Нашай Свабоды”, “Навіны”, была зачыненая пасьля таго, як усё той жа суд наклаў на яе празьмерны штраф у 50 000 даляраў за публікацыю, адносна якой Гэнэральным пракурорам Віктарам Шэйманам, на той час старшынёй Савета Бясьпекі, быў пададзены зыск аб паклёпе).
Галоўны рэдактар “Нашай Свабоды” Павал Жук і Міхаіл Падаляк плануюць абскардзіць гэты вердыкт.
Падставовы зыск па справе быў пададзены Анатолем Тозікам, старшынёй Камітэта дзяржкантролю пасьля публікацыі ў “Нашай Свабодзе” ад 16 ліпеня, у якой сьцьвярджалася, што Тозік скардзіўся на прафэсыйную дзейнасьць Гэнэральнага пракурора Шэймана.
Гэты зыск быў пададзены пасьля таго, як Вашая Высокасьць публічна выказалі адмоўнае стаўленьне да таго, што вы назвалі спробамі мас мэдыя “дыскрэдытаваць чыноўнікаў высокага ўрозню” з дапамогаю “ілжывай інфармацыі” і ваш намер пакараць тых, “разносіць” гэтыя “скажоныя факты”.
Угалоўны перасьлед галоўнага рэдактара незалежнай газэты “Рабочы”:
20 чэрвеня 2002 Маскоўская раённая пракуратура г. Мінска абвінаваціла рэдактара незалежнай газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча ў паклёпе на Вашую Высокасьць. Паводле беларускага Угалоўнага Кодэкса паклёп на прэзідэнта Беларусі караецца пяцьцю гадамі зьняволеньня.
Справа супроць Івашкевіча была ўзбуджаная за артыкул “Злодзей павінен сядзець у турме”, зьмешчаны ў спецвыпуску за жнівень 2001. У гэтым артыкуле вы і вашая адміністрацыя былі абвінавачаныя ў карупцыі.
Згодна з беларускімі ды міжнароднымі інфармацыйнымі паведамленьнямі, суд над Івашкевічам быў прызначаны на 11 верасьня 2002 году.
Аднак з нядаўніх заяваў Міністра Інфармацыі Міхаіла Падгайнага, што гэтая справа “ўжо выйграная”, можна мераваць аб прадвызначанасьці выніку апошняй. Больш таго, складваецца ўражаньне, што дата суда была намерана прымеркаваная да гадавіны атакаў на Ню-Ёрк і Вашынгтон з тым, каб зьмінімізаваць міжнародны нагляд за ходам працэса.
Працяг перасьледу журналістаў з ужо зьліквідаванай тыднёвай газэты “Пагоня”:
7 жніўня 2002 у інтэрв’ю Беларускаму інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН, галоўны рэдактар “Пагоні” Мікола Маркевіч заявіў, што Гарадзенскі гарадскі выканаўча камітэт адмовіўся зарэгістраваць ягоную новую газэту, “Голос”. Перад гэтым ён накіроўваў на разгляд камітэта іншыя пэрспэктыўныя праэкты – “Газэта Пагоня”, “Каложа”, “Мужыцая Праўда” і “Рэха”, і ўсе яны былі адвергнутыя.
24 ліпеня 2002 Ленінскі раёны суд г. Гродна (у Заходняй Беларусі) вызнаў галоўнага рэдактара Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйку вінаватымі ў паклёпе на Вашую Высокасьць. Журналісты былі асуджаныя адпаведна да двух і двух з паловаю гадоў папраўчых работ.
Справа была ўзбуджаная на падставе дзьвюх публікацый у “Пагоні” напярэдадні 9 верасьня 2001, даты прэзыдэнцкіх выбараў, якія ўтрымлівалі крытыку ў адрас Вашай Высокасьці. Згодна з беларускімі ды міжнароднымі паведамленьнямі, разгляд касацыйнай скаргі журналістаў прызначаны на 15 жніўня 2002 году.
Грунтуючыся на ўласным дасьледаваньні, КАЖ мяркуе, што беларускія ўлады ўжываюць грамадзянскія і дзяржаўныя зыскі аб паклёпе дзеля таго, каб заткнуць рот выданьням, якія крытыкуюць дзяржаўную палітыку і задаюць пытаньні аб ёй. Як вядома Вашай Высокасьці, беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну Беларусі свабоду поглядаў і перакананьняў, а таксама іх свабоднае выказваньне.
Вашая Высокасьць, як кіраўнік сваёй краіны вы знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага абмеркаваньня. Таму вы і астатнія высокапастаўленыя чыноўнікі мусіце талераваць грамадскую ўвагу. Журналісты ня могуць выконваць функцыю незалежнага паведамленьня навінаў, калі ўрад надзелены ўладай угалоўна перасьледаваць іх за іхную працу.
Мы заклікаем вас папрацаваць над адменай законаў, якія прадугледжваюць угалоўны перасьлед за паклёп. Мы таксама заклікаем вас зрабіць усё што ў вашай уладзе каб запэўніцца, што справы супроць журналістаў “Пагоні” і “Рабочага” спыненыя, зьняты штраф з “Нашай Свабоды” і гарадзенскія журналісты нарэшце могуць зарэгістраваць сваю новую газэту ў Гродне.
Шчыра вашая,
Эн К. Купер,
Выканаўчы Дырэктар

Далучаюцца:
Шаноўны Сяргей А. Рачкоў, часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША
Шаноўны Майкл Козак, пасол ЗША ў Беларусі
Амэрыканская асацыяцыя выдаўцоў газэт
Эмністы Інтэрнэйшнл
Артыкль 19 (Вялікабрытанія)
Артыкль 19 (Нідэрланды)
Канадскія журналісты за свабоду выяўленьня
Фрыдом Форум
Фрыдом Хаўз
Х’юман Райтс Уоч
Індэкс па цэнзуры
Міжнародны Цэнтр Журналістаў
Міжнародная Фэдэрацыя Журналістаў
Міжнародны ПЭН
Міжнародны Істытут Прэсы
Лорн У. Крэйнэр, Сакратар-асістэнт ЗША па Дэмакратыі, Правах Чалавека і Працы
Газэтавая Гільдыя
Паўночнаамэрыканская Асацыяцыя Транслятараў
Оўвэрсіз Прэс Клаб
Ріпотэз Санс Фронт’ерз
Мэры Робінсан, Высокі Упаўнаважаны ААН па Правах Чалавека
Таварыства Прафэсыйных Журналістаў
Сусьветная Асацыяцыя Газэт
Сусьветны Камітэт па Свабодзе Прэсы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international