Пакараньне жывых за памяць пра мёртвых

2008 2008-05-21T15:50:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Саюз пісьменнікаў

Саюз пісьменнікаў

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняла заяву з асуджэньнем арышту свайго сябра, літаратара Віктара Хурсіка. Ён быў асуджаны судом Старадарожскага раёна да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзенне масавага мерапрыемства або пікетавання) 15 траўня.

“Прычына беспрэцэдэнтнага гневу ўладнай Феміды (асудзіць за ўдзел ва ўсталяванні крыжа!) палягае ў наступным: Віктар Хурсік адкрыў праўду аб трагедыі вёскі Дражна Старадарожскага раёна. Некалькі гадоў таму ў сваім нарысе на падставе сабраных матэрыялаў ён напісаў аб жахлівым забойстве партызанамі жыхароў беларускай вёскі. Тэкст двойчы публікаваўся ў ягоных кнігах. 19 красавіка па ініцыятыве мемарыяльнай секцыі Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры побач з могілкамі вёскі Дражна быў усталяваны і асвечаны праваслаўным святаром памятны шасціканцовы крыж нябеснай заступніцы Беларусі святой Еўфрасінні Полацкай у памяць 25 мірных жыхароў, забітых партызанамі 2-й Мінскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 года. Імёны загінулых пералічаныя на мемарыяльнай шыльдзе, прымацаванай да крыжа. У цырымоніі ўдзельнічалі і відавочцы трагедыі. Праз некалькі дзён рашэннем мясцовых уладаў памятны крыж быў дэмантаваны. Мы абураныя з прычыны ганебнага пераследу пісьменніка Віктара Хурсіка за ягонае бескампраміснае асвятленне нашага мінулага і выказваем сваю салідарнасць з ім.

Прысуд Віктару Хурсіку – з’ява беспрэцэдэнтная. Гэта першае ў нашай гісторыі пакаранне жывых за памяць пра мёртвых”- гаворыыца ў заяве Рады СБП.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international