Урад Латвіі адмяніў смяротнае пакаранне

2008 2008-05-21T12:11:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Урад Латвіі ўхваліў папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны, якія выключаюць з тэксту закона фармулёўку "смяротнае пакаранне". Цяпер гэтыя папраўкі павінен зацвердзіць латвійскі парламент. 

Мараторый на смяротнае пакаранне ў краіне дзейнічае з 1996 года. У той жа час некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць гэтую меру пакарання. У прыватнасці, закон дазваляе пакараць смерцю чалавека за ваенныя злачынствы, а таксама за забойства пры цяжкіх акалічнасцях, здзейсненыя ў мірны час.

У мінулыя гады Латвія падпісала шэраг міжнародных пратаколаў, якія прадугледжваюць канчатковую адмову ад смяротнага пакарання як у мірны, так і ў ваенны час.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international