Мінадукацыі вяртае ў ВНУ беларускую мову

2008 2008-05-20T17:35:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў новым навучальным годзе ва ўсіх ВНУ краіны арганізаваць выкладаньне абавязковага курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно ад 13 траўня на ліст старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

У сваім адказе намесьнік міністра, у прыватнасьці, паведаміў, што лісты з рэкамэндацыямі такога зьместу былі накіраваны ў сакавіку рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіраваньня, якія маюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама кіраўнікам ВНУ Міністэрства адукацыі.

Апрача таго, як зазначае сп. Фарыно, пагадзіўшыся з прапановай старшыні ТБМ, намесьнік міністра накіраваў лісты дырэктару ўнітарнага прадпрыемства «Менская фабрыка каляровага друку» і ў Міністэрства інфармацыі. У лістах утрымліваецца просьба «перагледзець афармленьне вокладак вучнёўскіх сшыткаў, упрыгожыўшы іх выявамі расьлін і архітэктурных помнікаў Беларусі, а інфармацыю, зьмешчаную на вокладках, даваць на беларускай мове з улікам патрэбаў школ краіны ў такіх выданьнях».

У інтэрвію БелаПАН Алег Трусаў ад імя ТБМ выказаў падзяку кіраўніцтву Мінадукацыі, якое зьвярнула ўвагу на шматлікія просьбы грамадзян і ўвяло курс прафэсійнай лексыкі беларускай мовы ў якасьці абавязковага ва ўсіх ВНУ краіны. Паводле слоў сп. Трусава, кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня атрымала мноства тэлефонных паведамленьняў ад выкладчыкаў ВНУ, якія выказалі ўдзячнасьць за магчымасьць выкладаньня гэтага курсу ў новым навучальным годзе.

«Хацелася б, каб чыноўнікі захавалі гэты курс у навучальных плянах ВНУ, бо ТБМ трэці год адстойвае яго выкладаньне пасьля ўвядзеньня новых адукацыйных стандартаў ва ўнівэрсытэтах краіны», — сказаў Алег Трусаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international