14 сакавіка ў Мінску на Кастрыніцкай плошчы адбудзецца акцыя ў падтрымку палітвязьняў!

2005 2005-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 сакавіка вязень Сумленьня Міхаіл Марыніч перанёс інсульт. На дадзены момант былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь Міхаіл Марыніч знаходзіцца ў медыцынскай частцы калоніі №8 у Воршы. Да гэтага часу сынам Марыніча адмаўляюць у спатканьні з бацькам. Стан здароўя палітвязьня патрабуе неадкладнай шпіталізацыі і паўнавартаснага медыцынскага абсьледваньня – у калоніі інсульт ня лечаць! За кратамі застаюцца лідэры беларускіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі і Аляксандр Васіл’еў, за арганізацыю страйку, што адбыўся на пачатку сакавіка на рынках Беларусі пад вартай знаходзіцца Анатоль Шумчанка.
Сваякі і сябры зьняволеных заклікаюць усіх сумленных людзей прыйсьці сёньня а 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб запатрабаваць ад уладаў вызваленьня беларускіх палітвязьняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international