viasna on patreon

Аўтар «Народнай волі» – «персона нон грата» для дзяржаўнай газеты

2008 2008-05-20T13:50:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ветэрану пінскай журналістыкі Фёдару Глінскаму адмоўлена ў размяшчэнні публікацый на старонках гарадской дзяржаўнай газеты «Пінскі веснік», дзе ён працаваў да выхаду на пенсію і працягваў друкавацца дагэтуль. Як распавёў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ спадар Глінскі, у рэдакцыі «Пінскага весніка» яму патлумачылі, што прычынай таму стала яго супрацоўніцтва з недзяржаўнай газетай «Народная воля».

 
Па словах журналіста, напрыканцы мінулага тыдня галоўны рэдактар «Пінскага весніка» Марыя Ляшук сказала яму, каб ён больш нічога для газеты не пісаў, бо для яго артыкулаў няма свабоднай плошчы. І далей, прыгадаўшы публікацыі Глінскага ў «Народнай волі», рэдактарка патлумачыла, што недапушчальна, калі журналіст адначасова супрацоўнічае і з дзяржаўнай, і з недзяржаўнай газетамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства