У Воршы пракуратура адмовілася прыняць скаргу ў сухотнікаў
20.05.2008.
Тэгі: пракуратура, правы чалавека.
У Аршанскай раённай пракуратуры сёньня адмовіліся прыняць скаргу Натальлі і Валерыя Драбышэўскіх на кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Багушэўскім абласным шпіталі для сухотнікаў. Прычым, супрацоўнікі пракуратуры спаслаліся на тое, што горад Багушэўск знаходзіцца ў Сеньненскім раёне, а не ў Аршанскім. Драбышэўскія ж лічаць такое рашэньне няправільным, бо самі яны — жыхары Воршы.
Сёньня ж па пошце яны накіравалі скаргі ў пракуратуры Воршы і Сянна, а таксама ў Віцебскі абласны аддзел аховы здароўя.
Валер і Натальля пратэстуюць супраць кепскіх умоваў утрыманьня ў шпіталі для сухотнікаў: дрэннага харчаваньня, адсутнасьці гарачай вады, абмежаваньняў у прагулках, антысанітарыі ў палатах, паведамляе “Радыё “Свабода”.
Як стала вядома ПЦ “Вясна” Драбышэўскіх напярэдадні выпісалі са шпіталя на амбулаторны нагляд. Маўляў, нам тут апазіцыянеры не патрэбны, выпісвайцеся.
Нагадаем, нядаўна праваабаронцы з Воршы разам з карэспандэнтам “Народных навінаў Віцебску” наведалі Багушэўскі абласны шпіталь. Хворыя паскардзіліся на парушэньне санітарна-бытавых умоў, на дрэннае харчаваньне, адсутнасьць радыёкропак, газэт тэлевізараў, магчымасьці наведваць лазню і карыстацца душам.
Шматлікія пацыенты ў сувязі з адсутнасьці прапіскі або пашпартоў гадамі ня могуць аформіць атрыманьне пенсій і таму жывуць зусім без грошай.
Навіны па тэме
03.09.2008 Клецк: чыноўнікі атрымалі міліцэйскія правы
28.08.2008 Аляксандр Казулiн вылучаны на прэмiю Андрэя Сахарава
14.08.2008 Human Rights Watch: абодва бакі забівалі мірных жыхароў
13.08.2008 Крычаў: міліцыя высьвятляе, ці п’е Няроўны
12.08.2008 У пракуратуру накіраваная справа на маладафронтаўца
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










