Актывіст «Зубра» затрыманы падчас акцыі ў падтрымку Марыніча

2005 2005-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улёткi, якія заклікалі вызвалiць з турмы палiтвязня Міхаіла Марынiча, былі скінутыя ў Магілеве 12 сакавiка актывiстамi руху ЗУБР на скрыжаваннi вулiц Пiянерская i Ленiнская з даху Тэхнапарку. У гэты час у будынку знаходзiўся пасол Украiны ў Рэспублiцы Беларусь.

Падчас правядзення акцыi затрыманы актывiст руху ЗУБР Яўген Сувораў. Ён быў дастаўлены ў Ленiнскi РАУС Магiлёва, дзе ў адносiнах да яго склалі пратакол аб адмiнiстратыўным правапарушэннi па артыкуле 143 ч. 2 КоАП Рэспублiкi Беларусь, паведаміла прэс-служба руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства