У Менску прайшоў традыцыйны Дзень салідарнасьці

2008 2008-05-16T16:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як сцвярджаюць беларускія праваабаронцы, сёння ў краіне налічваецца дзесяць палітзняволеных. Трое з іх – экс-кандыдат на прэзідэнта прафесар Аляксандр Казулін, актывіст моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэй Кім і адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Сяргей Парсюкевіч – зараз знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Менавіта іх партрэты, а таксама невялікія плакаты з надпісамі “Свабоду палітвязням!” трымалі ў руках удзельнікі несанкцыянаванай акцыі, старэйшаму з якіх было больш за 80 год.

 

Старшыня мінскай арганізацыі “Маладога Фронту” Зміцер Федарук адзначыў: “Я думаю, што хаця б раз на месяц мы павінныя ўзгадваць пра нашых палітвязняў, бо сёння шмат дзе ў свеце не лічаць апошнія суды, якія адбываліся па “Справе 14-ці”, так званую справу прадпрымальнікаў палітызаванымі, і мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу, што гэтыя справы сапраўды былі палітычнымі, і людзей асудзілі проста ні за што”.

 

Палітычныя суды працягваюцца?

 

Паводле словаў намесніка старшыні арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Міхаіла Пашкевіча, які сам быў фігурантам першай часткі “Справы 14-ці” і якому прысудзілі два гады абмежавання волі, палітычныя судовыя  працэсы ў Беларусі яшчэ не скончыліся. “23-га траўня адбудзецца чарговы палітычны суд над нашымі сябрамі – Аляксандрам Баразенкам, Дашуком, Міхаілам Субачам, Паўлам Вінаградавым, і відавочна, што таксама гэтыя суды скончацца “хіміяй”, - нагадаў палітык. - Новыя палітвязні, а тут такая ўвага з боку людзей, такі ціск, безумоўна, гэта не самы лепшы розгалас для ўладаў ва ўмовах, калі Лукашэнка заяўляе, што Еўропа ўсё ж такі наш стратэгічны партнёр”.

 

Яшчэ да пачатку акцыі ў прылеглых да Кастрычніцкай плошчы дворыках можна было заўважыць аўтазакі і аўтобусы са спецназаўцамі. Пазней яны, які і дзесяткі невядомых асобаў у цывільным з рацыямі, пільна сачылі за ўдзельнікамі “ланцуга неабыякавых”. Хвілінаў праз пятнаццаць пасля пачатку раздалася каманда, і амапаўцы хуценька “зачысцілі” Кастрычніцкую плошчу ад апазіцыянераў. Пры гэтым Зьміцер Федарук атрымаў ад спецназаўца, які штурхаў маладзёна ў спіну, некалькі ўдараў па нагах сапагом.

 

Без разгону немагчыма

 

Як з пэўнай доляю сарказму заўважыў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, “без гэтага не магло б абысціся. Ёсць ужо такая традыцыя: людзі прыходзяць, нягледзячы на рэальную пагрозу на выходныя, а то і даўжэй апынуцца за кратамі, ім пагражаюць, людзі стаяць, потым іх выціскаюць. Усе дэманструюць кожны сваё: адныя людзі – сваю годнасць, адсутнасць страха, а іншыя – сваё жаданне шпарка выконваць загады”.   

 

Удзельнікі акцыі выказвалі журналістам меркаванні, што беларускія ўлады цяпер вядуць сваеасаблівы гандаль з Захадам, асабліва з Еўропаю, выпускаючы з турмаў адных палітвязняў, як гэта было з лідэрамі “Маладога Фронту” Зміцерам Дашкевічам і Артурам Фінькевічам, журналістам Аляксандрам Здвіжковым і палітыкам Андрэем Клімавым, і тут жа адпраўляюць за краты новых “закладнікаў”, чакаючы нейкай палёгкі з боку міжнароднай супольнасці ў абмен на іх вызваленне.

 

Падобныя мінскай акцыі адбыліся ў мінулую пятніцу і ў іншых рэгіёнах краіны, а таксама за межамі Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international