«Еўрапейская Беларусь» супраць дзяржаўнай прапаганды

2008 2008-05-19T16:04:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у алегарычнай форме звярнулі ўвагу жыхароў сталіцы на становішча ў сферы СМІ.

16 траўня (прыкладна а палове восьмай) каля кінатэатра «Кастрычнік» можна было назіраць такую карціну: насупраць старога савецкага тэлевізара з надпісам на экране «БТ» і субтытрамі «Усё добра. Усё чотка» на нумарах газеты «Советская Белоруссия» сядзела каля двух дзесяткаў маладых людзей. У іх былі  залепленыя скотчам рты, а рукі закладзены за спіну. Так доўжылася прыкладна з хвіліну. Пасля моладзь узнялася, паздзірала з сябе скотч, скамячыла газеты. Тэлевізар выкінулі ў сметніцу каля выхаду з метро. Мінакі здзіўлена пазіралі на моладзь, фатаграфавалі  тое, што адбывалася, але пытанняў  не задавалі...

Ніхто з удзельнікаў пэрфомансу ад міліцыянтаў не пацярпеў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international