“Космас ТБ” спыніў трансляцыю трох каналаў

2008 2008-05-16T17:45:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

15 траўня кампанія "Космас ТБ" спыніла трансляцыю трох тэлеканалаў - "24ДОК", "Фенікс-Арт" і "НСТ". Як паведамляецца на афіцыйным сайце "Космас ТБ", трансляцыя спыненая "па чынніках, якія не залежаць ад кампаніі.

Змешчаны афіцыйны ліст за подпісам намесніка начальніка сталічнай мэрыі Міхаіла Ціцянкова. У ім паведамляецца, што мэрыя адклікае ўзгадненні на трансляцыю трох тэлеканалаў. У ідэалагічным аддзеле Мінгарвыканкама і кампаніі "Космас ТБ" сітуацыю адмовіліся каментаваць.

Па неафіцыйных звестках, прычынай забароны трансляцыі стала дэманстрацыя фільма Юрыя Хашчавацкага "Звычайны прэзідэнт". Апрача тэлеканала "24ДОК", гэты забаронены ўладамі фільм выпадкова, з-за тэхнічнага збою, паказалі таксама на гумарыстычным канале "НСТ", які мае досыць вялікую аўдыторыю ў Беларусі.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international