Перасьлед незалежнай газеты

2008 2008-05-16T17:30:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У патрэбны тэрмін не прыйшоў да чытачоў чарговы нумар незалежнай газэты «Борисовские новости».

Справа ў тым, што выданьне пастаянна друкавалася ў менскай тыпаграфіі «Плутас-Маркет», але на гэтым тыдні тыпаграфія пераяжджала, таму не пасьпела своечасова ўсталяваць друкарскі станок. Галоўны рэдактар штотыднёвіка Анатоль Букас дамовіўся на друк зь іншай тыпаграфіяй. Зь якой менавіта, сп. Анатоль не захацеў удакладняць. Дырэктар тыпаграфіі паставіў адзінай умовай, каб матэрыялы нумару мелі больш-менш нэўтральны характар.

Але ў сераду начальнік тыпаграфіі заўважыў у газэце невялікую нататку пра Лукашэнку-малодшага. Ён адразу запатрабаваў ад Букаса, каб гэты матэрыял быў зьняты з паласы. Рэдактар пагадзіўся, даслаўшы новы артыкул на гэтае месца. Але праз такую замену быў ссунуты графік выхаду. Замест вечара серады, «Борисовским новостям» прапанавалі раніцу чацьвярга. Букас не пагадзіўся з такімі ўмовамі.

Палова надрукаванага накладу пайшла пад нож. Чытачы «Борисовские новости» ўсё ж атрымаюць. Газэта будзе надрукаваная ў пятніцу ў «Плутас-Маркеце». Прычым, з нататкай пра Мікалая Лукашэнку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international