Артур Фінькевіч трапіў у «сьпісы невыязных»

2008 2008-05-16T17:22:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 13 траўня, калі намесьнік старшыні “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч рухаўся на аўтамабілі з калегамі праз дзяржайную беларуска-літоўскую мяжу (Каменны Лог), беларускія мытнікі паспрабавалі не пусьціць яго праз мяжу, матываваўшы свае імкненьне тым, што ягонае прозьвішча значыцца ў базе часова невыязных з Беларусі.

Сітуацыю выратаваў адзін з кіраўнікоў памежнага пераходу, які прыняў асабістае рашэньне прапусьціць Фінькевіча праз мяжу.

Уначы з 13-га на 14-е траўня, калі Артур Фінькевіч з калегамі вяртаўся ў Беларусь, беларускія мытнікі, толькі ўбачыўшы пашпарт Фінькевіча пры пашпартным кантролі, выклікалі ўсіх кіраўнікоў мытнага пункту. Як высьветлілася, на гэты момант ва ўсіх супрацоўнікаў мытні была задача спыніць Фінькевіча, афіцыйна праінфармаваць яго пра тое, што ен з’яўляецца часовы невыязным з Беларусі і паставіць яму адпаведную пячатку ў пашпарце.

Фінькевіча правялі ў кабінет мытнага пункту, дзе адзін з кіраўнікоў пераходу паведаміў яму, што з 25 красавіка 2008 году ен з’яўляецца невыязным, і паставіў яму пячатку у пашпарце аб тым, што ен часова пазбаўлены права пакідаць Беларусь.

Артур Фінькевіч наступным чынам пракаментаваў дадзеную сітуацыю: “Я лічу, што дадзеная акцыя была сплянаваная беларускімі спэцслужбамі, якія, праслухоўваючы нашыя перамовы, ведалі пра заплянаванае падпісаньне пагадненьня і пра шэраг іншых важных сустрэчаў у Вільні. Такім чынам, яны зьбіраліся сарваць падпісаньне пагадненьня і заплянаваныя сустрэчы. Я вельмі ўдзячны таму супрацоўніку мытні, які прыняў рашэньне мяне прапусьціць у Літву, і ўпэўнены, што з кожным днем нашых людзей ва ўсіх структурах становіцца ўсе больш”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international