У Салігорску аштрафавалі Мілінкевіча
16.05.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, штрафы.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
У судзе горада Салігорска, дзе ўвечары 15 траўня судзілі лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, не пусцілі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
Як паведаміла прэс-службе ГА «БАЖ» старшыня зарэгістраванага ў Літве «Праваабарончага альянсу» Людміла Гразнова, ля будынка суда, дзе праходзілі слуханні, сабралася шмат людзей — у тым ліку і журналістаў, — але на працэс нікога з іх не дапусцілі без тлумачэння прычын адмовы.
Каля 19.00 быў абвешчаны прысуд: Аляксандра Мілінкевіча, якога затрымалі 15 траўня пасля сустрэчы з жыхарамі Салігорска на гарадскім рынку, прызналі вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП і аштрафавалі на 20 базавых велічынь.
Навіны па тэме
10.10.2008 Рэжысёр «экстрэмісцкага» фільма: «Я разлічваў хіба што на ацэнку журы, але ніяк не суда»
10.10.2008 Ваенкамат ізноў судзіцца з Паўлам Наздрой
09.10.2008 Справу Аўтухова адправілі на дапрацоўку
09.10.2008 Былы міліцыянт з Шаркоўшчыны абараніў свой гонар
03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











