У Салігорску аштрафавалі Мілінкевіча

2008 2008-05-16T17:17:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе горада Салігорска, дзе ўвечары 15 траўня судзілі лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, не пусцілі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Як паведаміла прэс-службе ГА «БАЖ» старшыня зарэгістраванага ў Літве «Праваабарончага альянсу» Людміла Гразнова, ля будынка суда, дзе праходзілі слуханні, сабралася шмат людзей — у тым ліку і журналістаў, — але на працэс нікога з іх не дапусцілі без тлумачэння прычын адмовы.

Каля 19.00 быў абвешчаны прысуд: Аляксандра Мілінкевіча, якога затрымалі 15 траўня пасля сустрэчы з жыхарамі Салігорска на гарадскім рынку, прызналі вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП і аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international