Супраць лідэра прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанкі ўзбуджана крымінальная справа.

2005 2005-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 сакавіка ў 19.00 заканчваўся тэрмін дзесяцідзённага адміністратыўнага арышту лідэра РГА “Перспектыва” Анатоля Шумчанкі. Нагадаем, што Анатоль Шумчанка быў асуджаны да 10 дзён адміністратыўнага арышту па ч.2 арт. 167.1 КаАП РБ за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску 1 сакавіка 2004 г.
Аднак на свабоду са спец.прыёмніка ГУУС Мінгарвыканкама Анатоль Шумчанка так і не выйшаў.
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна” учора супраць А. Шумчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (хуліганства). А. Шумчанка падазраецца ў тым, што нібыта зьбіў свайго сукамерніка падчас адбыцця адміністратыўнага арышту ў спец. прыёмніку ГУУС Мінгарвыканкама.
11 сакавіка А. Шумчанка быў этапіраваны ў Ізалятар часовага ўтрыманьня.
12 сакавіка ён быў дастаўлены ў РУУС Маскоўскага р-на г. Мінска на допыт.

Нявыключана, што Анатоль Шумчанка стаў ахвярай спланаванай супраць яго правакацыяй беларускіх спецслужб.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international