Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” у сувязі з пагаршэньнем здароўя палітычнага вязня Міхаіла Марыніча

2005 2005-03-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхаіл Марыніч, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь, экс-міністар зьнешнеэканамічных стасункаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, асуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі, ўтрымліваецца ў калоніі № 8 г. Воршы.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць асуджэньне Міхаіла Марыніча незаконным і палітычна матываваным.
Як стала вядома, 8 сакавіка ў асуджанага Міхіала Марыніча здарыўся інсульт, ён знаходзіцца ў цяжкім, пагражаючым ягонаму здароўю і жыцьцю стане.
У сувязі з гэтым Правабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладнага вызваленьня Міхаіла Марыніча і прыняцьця неабходных мераў па аказаньні яму кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама заяўляе рашучы пратэст у сувязі з неаказаньнем адміністрацый калоніі № 8 г. Воршы неабходнай медыцынскай дапамогі Міхаілу Марынічу. Дадзены факт сведчыць аб антычалавечым, злачынным стаўленьні ўладаў Беларусі да палітычных апанентаў рэжыму.
Правабарончы цэнтр “Вясна” заклікае ўсіх грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці праявіць сваю падтрымку і салідарнасьць з палітычным вязьнем Міхаілам Марынічам.

Прынята Радай Праваабарончага цэнтру “Вясна” 11.03.2004 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international