На правабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністратыўны пратакол за бел-чырвона-белы сьцяг
14.05.2008.
Тэгі: адміністратыўная справа, перасьлед, дэмакратычны актывіст.
Сёньня у Гародні да грамадзка-палітычнага актывіста і праваабаронцы Віктара Сазонава завіталі два маёры міліцыі з Ленінскага РАУС Пётр Лянец і Іван Вечар. Яны ўзялі ў яго тлумачэньні і склалі адміністратыўны пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства) за ўдзелу ў канцэрце польскага гурту “Lombard”, калі Віктар Сазонаў размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Вулічны канцэрт адбыўся 2 траўня ў Дзень палоніі — палякаў усяго сьвету на прыватным падворку па адрасу вул. Будзёнага, 48а —пад вокнамі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча. Ён быў расцэнены міліцыянтамі як несанкцыянаванае мерапрыемства.
Нагадаем, што сёньня па аналагічнаму абвінавачаньню быў складзены адміністратыўны пратакол па ч.3 арт. 23. 34 КаАП на старшыню абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна, а раней - на кіраўніцу непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліку Борыс.
Навіны па тэме
23.07.2008 Ператрусы па ўсёй Беларусі
21.07.2008 Пракуратура заступілася за апазіцыянера
21.07.2008 Ільля Богдан і Антон Койпіш таксама на волі
19.07.2008 Міхаіл Шарамет выйшаў на волю
17.07.2008 Гомельшчына: партыйцаў і грамадскіх актывістаў дапытваюць адносна датычнасьці да выбуху
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









