У Віцебску аштрафаваны Сяргей Каваленка
14.05.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, штрафы.
На 30 базавых велічыняў аштрафаваў судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў актывіста КХП Сяргея Каваленку па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у Чарнобыльскай акцыі 26-га красавіка.
Дэмакратычны актывіст быў прызнаны віноўным за тое, што на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы выйшаў на плошчу Свабоды ў цэнтры гораду з бел-чырвона-белым сьцягам. Ён здолеў прайсьці з ім некалькі метраў, як быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Амаль двое сутак Сяргей Каваленка ўтрымліваўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Судовае паседжаньне пачалося 28-га красавіка, аднак актывіст заявіў хадайніцтва аб удзеле ў судовым працэсе перакладчыка, якое было задаволенае, таму суд быў адкладзены.
Сёньня падтрымаць Сяргея Каваленку ў судзе прыйшлі ягоныя родныя, сябры і моладзевыя актывісты. Працэс працягваўся ня больш за 15 хвілін, і напрыканцы судзьдзя Шыкароў зачытаў падрыхтаваную загадзя пастанову.
Нагадаем, што зусім нядаўна за ўдзел у сьвяткаваньні 90-годзьдзя утварэньня БНР Сяргей Каваленка быў пакараны 10 суткамі адміністратыўнага арышту.
Навіны па тэме
08.09.2008 Маладафронтаўца асудзілі на 15 сутак
05.09.2008 Суд арыштаваў кватэру лідэра АГП
04.09.2008 Пікеты аб зніклых забароненыя
03.09.2008 За пікет у гарвыканкама міліцыянты склалі пратакол на інваліда-вазочніка
30.08.2008 Малафронтавец аштрафаваны
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










