Яшчэ адна адміністратыўная справа за рок-канцэрт
14.05.2008.
Тэгі: адміністратыўная справа, перасьлед, канцэрт.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
На кіраўніка абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна сёння склалі адміністрацыйны пратакол па парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП РБ – актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гродна палічылі такім мерапрыемствам канцэрт вядомага польскага гурта Lombard у Гродне.
Таксама з Юрыя Істоміна ўзялі тлумачальную запіску наконт учорашняга канцэрта фолькгурта “Транскапэла”, які праходзіў у сядзібе суполкі АГП. Дэмакратычны актывіст патлумачыў, што не з’яўляўся арганізатарам мерапрыемства, а памяшканне было прадстаўлена па просьбе арганізатара канцэрта Генеральнага консульства РП у Гродне.
Міліцыянты адзначылі, што прававая ацэнка ўчорашняму канцэрту яшчэ будзе дадзеная.
Паводле Юрыя Істоміна, прыцягненне яго да адказнасці за арганізацыю ўчорашняга канцэрта фолькгурта “Транскапэла” залежыць ад выніка суда над Анжалікай Борыс, якую абвінавачваюць у арганізацыі канцэрта гурта Lombard у Гродне.
Навіны па тэме
25.07.2008 У Бабруйску ізноў судзяць былога настаўніка А.Чыгіра
21.07.2008 Пракуратура заступілася за апазіцыянера
17.07.2008 Гомельшчына: партыйцаў і грамадскіх актывістаў дапытваюць адносна датычнасьці да выбуху
16.07.2008 Віцебскі праваабаронца Левінаў арыштаваны на 10 сутак
15.07.2008 “Хімічны сьлед” выбуху?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









