Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Юры Чавусаў: “Байкот – шлях ва ўнутраную эміграцыю”

13.05.2008. Тэгі: выбары.
Крыніца: Радыё «Свабода».

“Малады Фронт” у панядзелак заклікаў байкатаваць парлямэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ўвосень.

“Удзел у такіх "выбарах" ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і абсурднаю справаю, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі”, — сказана ў заяве гэтай моладзевай арганізацыі. Што азначае байкот выбараў для палітычных структураў? Камэнтуе палітоляг Юры Чавусаў.

Цыганкоў: “Нагадаем, што некалькі дзён таму з ідэяй байкоту выступіў прадстаўнік грамадзкай структуры “Хартыя-97” Зьміцер Бандарэнка. Наколькі актуальная ідэя байкоту ў сёньняшніх палітычных умовах? Ці могуць асноўныя апазыцыйныя партыі далучыцца да байкоту?”

Чавусаў: “Варта адзначыць, што байкот можа быць зброяй толькі ў руках моцных. На дадзены момант ані “Малады Фронт”, ані “Хартыя-97” моцных структураў зь сябе не ўяўляюць. Я магу задаць пытаньне – а колькі кандыдатаў выстаўляе на гэтыя выбары “Хартыя-97”? Нават усе аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, на жаль, у сёньняшнім стане не былі б здольныя выкарыстаць зброю байкоту – надта слабая на сёньня апазыцыя. Таму я ня думаю, што гэтая ініцыятыва будзе мець нейкі працяг”.

Цыганкоў: “А калі абстрагавацца ад палітычнай сёньняшняй канкрэтыкі, а пагаварыць пра самую ідэю байкоту? Ці можна аспрэчыць аргумэнты маладафронтаўцаў, калі яны сьцьвярджаюць, што байкатуюць “выбары”, бо тыя несапраўдныя і нічога не рашаюць?”

Чавусаў: “Наступствы байкоту 2000 году для апазыцыі адчуваліся вельмі доўга. Мы бачым, што моцныя палітычныя структуры, моцныя рэгіянальныя лідэры паўстаюць там, дзе апазыцыя ўдзельнічае ў выбарах. Калі ня ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, то ў раз’яднаным і зьнясіленым стане апазыцыя прыйдзе і да прэзыдэнцкіх выбараў.

Здавалася б, ініцыятары байкоту ня ставяць лёзунгу пра байкот прэзыдэнцкіх выбараў. Але гэта ж лягічны працяг – адыйсьці ад выбарчай актыўнасьці ўвогуле. Байкатуючы выбары, палітычныя структуры робяцца слабымі і ня здольнымі да рэальнай палітычнай дзейнасьці. Мы бачым прыклад моцнай калісьці арганізацыі КХП-БНФ, якая пасьлядоўна байкатавалі ўсе палітычная кампаніі. У выніку на апошніх прэзыдэнціх выбарах яны ня здолелі сабраць подпісы за Зянона Пазьняка, які карыстаецца агульнанацыянальнай вядомасьцю.

Удзельнічаць у байкоце – гэта азначае сьвядома пераўтвараць свае палітычныя структуры ў эфэмэрныя ўтварэньні. Гэта шлях ва ўнутраную эміграцыю”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования