Ня “выбары”, але Плошча!
12.05.2008.
Тэгі: Малады Фронт, выбары.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».
Малады Фронт далучаецца да кампаніі па байкоту г.зв. “выбараў” і заклікае беларускіх грамадзянаў галасаваць толькі на цэнтральнай плошчы Беларусі, на плошчы Каліноўскага.
Яшчэ не стартавала парлямэнцкая кампанія, а будучыя “выбары” ўсё болей і болей нагадваць гульню аднаго актора. Да галасаваньня болей за чатыры месяцы, а старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына, ужо заявіла аб тым, што не валодае паўнамоцтвамі ўвядзеньня прадстаўнікоў партыяў у выбарчыя камісіі; адміністрацыя ж прэзыдэнта, у асобе Натальлі Пяткевіч, увогуле сьведаміла, што ня будзе нават дыялёг весьці з апазыцыяй па пытаньню выбараў. Непрыхаваны фарс сьведчыць аб тым, што ўлада не зьбіраецца лібералізаваць выбарчае заканадаўства і працэс галасаваньня.
Удзел у такіх “выбарах” ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і абсурднаю справаю, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі. Голас беларуса ўжо скрадзены. І Лукашэнка палічыць яго толькі ў адным выпадку. У выпадку, калі ўсе мы выйдзем на галоўную плошчу Беларусі, на плошчу Кастуся Каліноўскага.
Таму Малады Фронт заклікае ўсіх беларусаў байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Каліноўскага, адзінае месца ў нашай краіне, дзе хлусьня ЦВК ня дзейнічае. Адзінае месца, дзе “моцная” улада становіцца слабою і трусьліваю. Адзінае месца, дзе галасы нашыя дадуць Беларусі надзею на перамены!
Навіны па тэме
26.09.2008 Маладафронтаўцаў масава выклікалі ў пракуратуру
25.09.2008 Андрэй Цянюта арыштаваны на 7 сутак
18.09.2008 Маладафронтаўцам ізноў пагражаюць выключэньнем
16.09.2008 У Полацку ўчора затрымалі Алеся Круткіна
16.09.2008 Зьбілі за бел-чырвона-белы сьцяг
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











