Вячаслаў Сіўчык: "Умовы ў ізалятары - нечалавечыя"

2008 2008-05-08T14:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

8 траўня на волю з ізалятару часовага ўтрымання выйшаў палітык і грамадскі дзеяч, асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел ва ўсталяванні крыжа на памяць аб знішчаных у 1943 годзе партызанамі жыхарах вёскі Дражна.

 

Палітыка звінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі паводле арт. 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях. Па выхадзе на волю Вячаслаў Сіўчык распавёў “Нямецкай хвалі” пра ўмовы ўтрымання ў мясцовым ІЧУ.

 

“Умовы былі звычайныя для сельскіх раёнаў, але ж абсалютна не прымальныя для любога цывілізаванага чалавека. Там цалкам адсутнічае каналізацыя і няма аніводнага рукамойніка, таму мяне асудзілі на пятнаццаць сутак без права мыць рукі і чысціць зубы. У прыбіральню выводзілі два разы за суткі. Камера – два з паловай на два з паловай і чатыры метры вышыня. Сонечнае святло ў гэтую камеру не трапляла.

 

Траціну тэрміну мяне трымалі аднаго, але перыядычна камеру забівалі людзьмі ў стане пасля запою, дзе яны і выходзілі з гэтага запою, і можаце сабе ўявіць, што адбывалася ў гэтай камеры. Таму гэта была яшчэ адная з прычынаў, чаму я ні разу за гэтыя пятнаццаць сутак не хадзіў на “парашу”, бо “параша” для мяне гэта сімвал таго рэжыму, які сёння кіруе Беларуссю”, - адзначыў Вячаслаў Сіўчык.

 

Дзеянні ўладаў па знясенні мемарыяльнага крыжу ў Дражна і ў дачыненні да ўдзельнікаў цырымоніі яго ўсталявання Сіўчык ацаніў такім чынам: “Гэта не толькі супярэчыць беларускаму заканадаўству, але і ідзе супраць нашай ментальнасці. Тыя людзі, якія дазволілі сабе такое нахабства, якія далі загад на знос крыжа, яны ўсё роўна рана ці позна панясуць адказнасць. Гэта непазбежна, бо гэта быў крыж Святой Еўфрасінні Полацкай – патронкі Беларусі. На сённяшнім этапе адной з сваіх галоўных задач я бачу тое, каб крыж вярнуўся на тое месца, дзе быў усталяваны”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international