Алег Гулак узначаліў БХК
12.05.2008.
Тэгі: праваабаронцы.
Крыніца: «Наша Ніва».
У нядзелю 11 траўня пад Менскам адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы зьезд Беларускага Хельсынкскага камітэту.
Перад зьездам праваабарончая арганізацыя сутыкнулася з праблемай пошуку памяшканьня. Была папярэдняя дамоўленасьць з гатэлем «Юбілейны», але урэшце БХК там адмовілі. За дзень да мерапрыемства адмова прыйшла таксама ад гатэлю «Юбілейны», дзе нібыта прарваліся трубы. У тэрміновым парадку былі абтэлефанаваны паўтара дзесятка іншых установаў, але ўсюды БХК сутыкалася з адмовай. Урэшце, было вырашана сабрацца пад Менскам у прыватнай хаце Тацяны Процькі.
У працы зьезду ўзялі ўдзел 36 дэлегатаў. Старшыня арганізацыі Т.Процька па ўласнаму жаданьню пакінула гэтую пасаду. Новым кіраўніком арганізацыі адзінагалосна быў абраны Алег Гулак, які і выконваў гэтыя абавязкі пасьля таго, як Т.Процька зьехала ў ЗША. Намесьніцай старшыні БХК стала Тацяна Гацура, якая раней займала пасаду выканаўчага дырэктара арганізацыі.
«Хачу адзначыць, што нейкіх радыкальных зьменаў у нашай дзейнасьці чакаць не даводзіцца. Арганізацыя мае сваю напрацаваную гадамі традыцыю, у чым і заключаецца наша сіла. Я таксама ў БХК чалавек ня новы. Разам з тым, мы хочам пашырыць у працы арганізацыі маніторынгавы, аналітычны, адукацыйны накірункі. Важнай задачай сёньня падаецца маніторынг сёлетніх парлямэнцкіх выбараў», – сказаў новы старшыня БХК Алег Гулак.
Зьезд прайшоў ціха, без усялякіх перашкодаў з боку міліцыі.
Навіны па тэме
23.07.2008 Гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава дапытвалі ў КДБ
22.07.2008 Супрацоўнікі КДБ шукаюць Віктара Сазонава
17.07.2008 Алесь Бяляцкі: Дакладная лічба затрыманых невядомая
16.07.2008 АДКРЫТЫ ЛІСТ БЕЛАРУСКІХ ПРАВААБАРОНЦАЎ
16.07.2008 Віцебскі праваабаронца Левінаў арыштаваны на 10 сутак
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









