Мікола Статкевіч пакінуў ізалятар на Акрэсьціна

2008 2008-05-12T13:37:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 траўня ў 12.25 Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, што на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, пакінуў старшыня Цэнтральнага аргкамітэту “Народнае грамады” (Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі) Мікола Статкевіч, асуджаны 2-га траўня судом Першамайскага раёну беларускае сталіцы на дзесяць сутак адміністратыўнага арышту за “арганізацыю несанкцыянаванае акцыі” (артыкул 23.34 КаАП РБ) 1-га траўня бягучага году.

У той дзень актывісты “Эўрапейскае кааліцыі” і кампаніі “Эўрапейская Беларусь” спрабавала адзначыць Дзень Еўропы - пяцігодзьдзе пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, дзе ў той жа час адбывалася афіцыйная сьвяточная “маёўка” праўпрэзыдэнцкае Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Мікалай Статкевіч спрабаваў празь мегафон зьвярнуцца да прысутных ля бібліятэкі людзей, але быў схоплены байцамі спэцназу, як і яшчэ каля трыццаці актывістаў беларускіх дэмакратычных моладзевых арганізацыяў. Мікола Статкевіч стаўся адзіным, каму прысудзілі адміністратыўны арышт, астатніх апазыцыянэраў у той жа дзень адпусцілі, узяўшы з маладых людзей падпіску, што тыя па першым патрабаваньні зьявяцца ў судзе. Таму гэтую справу лічыць завершанай зарана.

Адразу па выхадзе з турмы Мікалай Статкевіч, якога нават на прахадной ізалятару дасканала абшукалі міліцыянты, выказаў сваё стаўленьне да падзеяў, якія адбыліся з ім ды іншымі актывістамі 1-га траўня.

“Я думаю, што гэта была рэфлекторная рэакцыя, і, акрамя таго, улада баіцца такіх выпадкаў, калі на месца, дзе яны зьбіраюць людзей, прыходзяць дэмакратычныя актывісты са сваёй сымболікаю, - адзначыў палітык. - Але я ўсё ж спрадзяваўся, што гэта не адбудзецца, таму што беларускі бюджэт трымаецца на спэкуляцыях нафтапрадуктамі ў Эўропу, і нават сабака не кусае тую руку, якая корміць. Гэта была першая рэфлекторная рэакцыя – пахапалі са сьцягамі, а далей ня ведалі, што рабіць. Сымболіка зарэгістраваная, акцыя санкцыянаваная, таму дзеяньні міліцыі, я лічу, былі незаконныя. Я думаю, суд больш не захоча зьвязвацца з гэтай справай. Я вельмі спадзяюся, што яна заглохне, і думаю, што й надалей трэба працягваць гэтыя акцыі, таму што зараз вельмі важна, каб эўрапейскія настроі значнай часткі беларускага грамадзтва былі візуалізаваныя пад час акцыяў, каб людзі бачылі гэтыя сымбалі”.

Міколу Статкевіча ля акрэсьцінскіх муроў сустракалі сябры па “Народнай грамадзе”, а таксама актывісты моладзевае кампаніі “Джынс – за свабоду” і журналісты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international