Камітэт ПАРЭ заклікаў неадкладна вызваліць Міхаіла Марыніча

2005 2005-03-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Радыё Свабода дэпутат Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Хрыстас Пургурыдэс, у чацьвер на паседжаньні ў Парыжы была ўхваленая дэклярацыя камітэту ў юрыдычных справах і правах чалавека ПАРЭ наконт прысуду Міхаілу Марынічу.

У заяве гаворыцца, што камітэт ПАРЭ “адзначае з глыбокай занепакоенасьцю нядаўні судовы працэс і пазбаўленьне волі Міхаіла Марыніча”.

Дакумэнт нагадвае, што спадар Марыніч ёсьць апазыцыйным палітыкам, якога асудзілі за крадзеж кампутараў з амбасады ЗША ў Беларусі, хаця амэрыканскі дзярждэпартамэнт даў ясна зразумець, што ня мае да яго ніякіх прэтэнзіяў.

Таксама адзначаецца, што вырак спадару Марынічу быў зьменшаны пасьля заяваў старшынёўства Эўрапейскай Рады, дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ды арганізацыі “Amnesty International”, якая абвясьціла яго вязьнем сумленьня.

Паводле парыскай дэклярацыі, камітэт ПАРЭ разглядае гэтую інфармацыю ў кантэксьце сваёй трывалай цікавасьці да Беларусі, у тым ліку ў зьвязку з высновамі справаздачы ПАРЭ наконт зьніклых асобаў у Беларусі. Камітэт таксама згадаў справаздачу аб перасьледзе прэсы ў Беларусі ды высновы Вэнэцыянскае камісіі пра незаконнасьць рэфэрэндуму аб падаўжэньні тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта.

“На думку камітэту, судовыя працэдуры супраць спадара Марыніча ёсьць новым сьведчаньнем адсутнасьці судовай незалежнасьці ў Беларусі, што адлюстроўвае агульную адсутнасьць шанаваньня вяршэнства закону ды ўсеагульную атмасфэру палітычных рэпрэсіяў”.

Камітэт ПАРЭ заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Міхаіла Марыніча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international