Гродзенскіх апазіцыянераў пераследуюць за Lombard

2008 2008-05-08T15:45:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гродзенскія міліцыянеры пераследуюць намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Віктара Сазонава і старшыню абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна. 7 траўня маёр міліцыі Пётр Ленец па тэлефоне прапанаваў грамадскім актывістам з’явіцца ў Ленінскі РАУС дзеля дачы нейкіх тлумачэнняў.

Ні Віктар Сазонаў, ні Юры Істомін не збіраюцца з’яўляцца на размову без адпаведнай позвы, якую паводле беларускага заканадаўства павінны атрымаць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Зацікаўленасць міліцыянтаў апазіцыянерамі, на думку Віктара Сазонава, тлумачыцца хутчэй за ўсё іх удзелам у канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня. Узняўшыся на дах суседняга з пляцоўкай, дзе адбыўся выступ, будынка Віктар Сазонаў і Юры Істомін трымалі бел-чырвона-белы сцяг:

- Цалкам верагодна, што менавіта бел-чырвона-белы сцяг прыцягнуў увагу міліцыянтаў да нашых асобаў. Але незарэгістраваную сімволіку нельга выкарыстоўваць на канцэртах, мітынгах і гэтак далей. Што датычыць даха, то я, як праваабаронца, упершыню сустракаюся з такой сітуацыяй, - зазначыў Віктар Сазонаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international