Магілёўскі актывіст судзіцца з гарвыканкамам
08.05.2008.
Тэгі: суды, дэмакратычны актывіст, БНР.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Мікалай Расюк лічыць, што заяўка разглядалася з парушэньнем заканадаўства. У сувязі з гэтым ён таксама патрабуе прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці кіраўніка справаў гарвыканкаму Ігара Аўсеенку.
Гарвыканкам не дазволіў правесьці мітынг і шэсьце да Дня волі, спаслаўшыся на тое, што месцы правядзеньня гэтых імпрэзаў рамантуюцца.
Сёньня судзьдзя Кужалева абавязала прадстаўніка гарвыканкаму да 12 траўня падаць суду дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што ў гэтых месцах сапраўды вёўся рамонт.
12 траўня суд працягнецца.
Мітынг меўся адбыцца 23 сакавіка ў вызначаным уладай месцы — на пляцоўцы перад Палацам культуры й адпачынку Магілёўскага гарвыканкаму.
Адразу ж пасьля суду карэспандэнт “Свабоды” наведаў месца меркаванага мітынгу. Палац культуры й адпачынку гарвыканкаму знаходзіцца ў аварыйным стане. У будынку не праводзіцца ніякіх мерапрыемстваў. Пляцоўка, як відаць на здымку, не рамантавалася ўжо даўно.
Навіны па тэме
03.10.2008 «Урок беларускае мовы» прызнаны экстрэмізмам
02.10.2008 Выбары скончыліся –запрацавалі суды
01.10.2008 Незалежны прафсаюз судзіцца з райвыканкамам
01.10.2008 Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання
28.09.2008 Начныя затрыманьні ў Наваполацку
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











