«Рэпарцёры без межаў» заступіліся за «Газету Слонімскую»
08.05.2008.
Тэгі: незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» сёння выступіла з асуджэннем уціску недзяржаўнага штотыднёвіка «Газета Слонімская» — адзінай недзяржаўнай газеты ў Гродзенскім рэгіёне.
«Мы зноў выказваем занепакоенасць наступам на нешматлікія незалежныя медыя ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў». «Улады робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ім працаваць у апошнія месяцы перад парламенцкімі выбарамі», — лічыць арганізацыя.
«Рэпарцёры» нагадваюць, што да 1 чэрвеня 2008 года газету змушаюць пакінуць займанае памяшканне, рэдакцыі пагражае скасаванне ліцэнзіі на раздробны гандаль, а галоўнага рэдактара Віктара Валадашчука якраз у напружаны для рэдакцыі час забіраюць на вайсковыя зборы.
«Адміністратыўны ўціск, уключаючы неапраўданае прымяненне некаторых норм заканадаўства, з’яўляецца ўлюбёным спосабам уладаў змусіць замаўчаць незалежную прэсу ў Беларусі», — рэзюмуюць «Рэпарцёры без межаў».
Навіны па тэме
18.07.2008 Вынікі прызыўной кампаніі – «ваенная таямніца» для недзяржаўнай газеты?
17.07.2008 Горацкаму журналісту вярнулі канфіскаваны архіў
17.07.2008 Мінгарсуд адмовіў журналістцы “Народнай волі” у праве … звяртацца ў суд
15.07.2008 Дзе падзеліся канфіскаваныя ў журналістаў камп’ютары?
14.07.2008 Журналіста Сяргея Панамарова міліцыя груба выдаліла з райвыканкама
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









