«Рэпарцёры без межаў» заступіліся за «Газету Слонімскую»

2008 2008-05-08T14:59:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» сёння выступіла з асуджэннем уціску недзяржаўнага штотыднёвіка «Газета Слонімская» — адзінай недзяржаўнай газеты ў Гродзенскім рэгіёне.

«Мы зноў выказваем занепакоенасць наступам на нешматлікія незалежныя медыя ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў». «Улады робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ім працаваць у апошнія месяцы перад парламенцкімі выбарамі», — лічыць арганізацыя.

«Рэпарцёры» нагадваюць, што да 1 чэрвеня 2008 года газету змушаюць пакінуць займанае памяшканне, рэдакцыі пагражае скасаванне ліцэнзіі на раздробны гандаль, а галоўнага рэдактара Віктара Валадашчука якраз у напружаны для рэдакцыі час забіраюць на вайсковыя зборы.

«Адміністратыўны ўціск, уключаючы неапраўданае прымяненне некаторых норм заканадаўства, з’яўляецца ўлюбёным спосабам уладаў змусіць замаўчаць незалежную прэсу ў Беларусі», — рэзюмуюць «Рэпарцёры без межаў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international