Акцыя АГП на месцы выкраданьня Захаранкі
08.05.2008.
Тэгі: акцыі, зьнікненьні.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Акцыя ў знак 9‑й гадавіны ад дня зьнікненьня Ю.Захаранкі цягнулася дзевяць хвілінаў . Яе ўдзельнікі трымалі партрэты палітыка і размаўлялі зь мінакамі.
Акцыя прайшла без затрыманьняў.
Анатоль Лябедзька згадвае, што дзевяць гадоў таму пікет на гэтым месцы праходзіў зь вялікай колькасьцю транспарантаў, можна было стаяць больш працяглы час. Падчас сёньняшняй кароткай акцыі многія мінакі пазнавалі Юр’я Захаранку на партрэтах:
«Мы стаялі на месцы, дзе адбывалася выкраданьне. Мінакі рэагавалі вельмі актыўна. Яны добра ведаюць Захаранку. Пазнавалі яго на партрэтах, але ня ведалі, што менавіта ў гэтым месцы яго скралі. Падышоў нават былы супрацоўнік міліцыі, ён перадаў прывітаньне маці Захаранкі, сказаў, што доўгі час працаваў з Юрыем Мікалаевічам, і добра, што ёсьць людзі, якія нагадваюць пра яго лёс. Людзі вельмі актыўна рэагавалі. Гэта найперш трэба для маці Захаранкі, для сваякоў, якія былі вымушаныя зьехаць за межы Беларусі. І мы мусім інфармаваць людзей».
Навіны па тэме
18.07.2008 У Зэльве нішчаць парк
16.07.2008 У Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду
15.07.2008 Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці
08.07.2008 Завадзкая: Рассьледаваньне справы Зьмітра Завадзкага – пусканьне пылу ў вочы
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









