Пракуратура падтрымлівае дзеяньні КДБ у дачыненьні да незалежных журналістаў

2008 2008-05-08T13:57:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці не выявіла парушэнняў заканадаўства у дзеяннях асобаў, што праводзілі ператрус у кватэры сябра БАЖ Анатоля Гатоўчыца і забралі яго працоўныя прылады. Што да вяртання журналісту забраных рэчаў рашэнне будзе прымаць «орган, які вядзе крымінальны працэс».

Пра гэта гаворыцца ў лісце (№ 31/4 Г-80 ад 29.04.2008), які сп. Гатоўчыц атрымаў у адказ на свой зварот у абласное ўпраўленне КДБ. Журналіст патрабаваў вярнуць адабраную ў яго супрацоўнікамі КДБ маёмасць — камп’ютары, фотаапарат, кнігі, дыскі і іншыя рэчы і падкрэсліваў, што гэтыя рэчы былі яго працоўнымі прыладамі. 

Па выніках праверкі абласное ўпраўленне КДБ прыйшло да высновы, што ператрус у кватэры сп-ра Гатоўчыца праведзены «ў адпаведнасці з патрабаваннямі Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, у рамках выканання следчага даручэння, на падставе пастановы, якую санкцыянаваў намеснік пракурора г. Мінска Стук А.К. 

«Рашэнне адносна таго, прызнаць забраныя прадметы і дакументы рэчавымі доказамі альбо вярнуць іх законнаму ўладальніку, прымае орган, які вядзе крымінальны працэс, — гаворыцца ў лісце.

Раней пракуратура г. Мінска на аналагічны зварот Анатоля Гатоўчыца адказала, што «пытанне… будзе разгледжана паўторна пасля заканчэння даглядаў гэтай маёмасці».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international