У Баранавічах невядомыя апаганілі будынак пратэстанцкай царквы "новае пакаленьне"
08.05.2008.
Тэгі: рэлігія, свабода сумленьня, вандалізм.
Крыніца: Прэс-служба БХД.
Будынак і брама пратэстанцкай царквы “Новае пакаленне” РО ХПЕ, што знаходзіцца па вул. Смаленскай, 28 у Баранавічах былі размаляваня надпісамі “Не верь секте” і знакамі абражаючымі рэлігійныя пачуцці веруючых.
Акт вандалізму адбыўся 1 траўня, і па словах пастара рэлігійнай абшчыны Леаніда Вараненкі з’яўляецца ўжо трэцім падобным выпадкам. Першы адбыўся прыкладна месяц таму. “Тады да нас якраз завіталі спрацоўнікі ідэалагічнага аддзела выканкаму, - гаворыць Леанід Вараненка. – Мы звярнулі іх ўвагу на графіці, аднак міліцыя гэтай справай займацца адмовілася.”
На гэты раз веруючыя не збіраюцца заяўляюць у міліцыю, бо не вераць у эфектыўнасць разбіральніцтва. “Надпіс мог зрабіць любы. Гэта вынік прапаганды і ідэалагічнай працы супраць пратэстанцкіх цэркваў,” – кажа Леанід Вараненка.
Навіны па тэме
08.08.2008 КДБ правёў ператрус у пастара
08.08.2008 Бог iм суддзя!
25.07.2008 Акт вандалізму супраць амбасады Літвы ў Менску
01.07.2008 Гродзенскія ўніяты выступілі супраць Першага нацыянальнага канала
17.06.2008 Айца Леаніда Акаловіча аштрафавалі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










