Па факце правядзеньня ўчорашняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у г. Гродна ўзбуджана крымінальная справа.

2005 2005-03-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па папярэдняй інфармацыі атрыманай Праваабарончым цэнтрам “Вясна” сёньня пракуратурай была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Справа ўзбуджаная па факце “парушэньняў грамадскага парадку”, якія выразіліся ў перакрыцьці руху на праезжай часцы вуліц ўдзельнікамі ўчорашняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Гродна.

Санкцыя арт. 342 КК РБ прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафа, арышту на тэрмін да шасьці месяцаў, абмежаваньня волі тэрмінам да трох год, ці пазбаўленьня волі на гэты ж тэрмін.

Варта нагадаць, што гэта ўжо другая крымінальная справа ўзбуджаная па гэтым артыкуле за апошнія паўгады. Першая крымінальная справа была ўзбуджана па арт. 342 КК РБ па факце правядзеньня акцый пратэсту 18 і 19 кастрычніка 2004 г. у г. Мінску. Менавіта ў гэтыя дні адбыліся найбуйнейшыя акцыі пратэсту супраць вынікаў сфальсіфікаванага ўладамі не канстытуцыйнага рэспубліканскага рэферэндума 2004 г. Абвінавачваньні па гэтай справе пакуль, што не былі прад’яўленыя канкрэтным асобам, але дагэтуль адбываюцца допыты сьведак па ўзбуджанай справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international