Затрыманы ўчора падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у г. Гродна журналіст Андрэй Пачобут арыштаваны на дзесяць сутак.

2005 2005-03-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага р-на г. Гродна вынес пастанову па адміністратыўнай справе затрыманага ўчора падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у г. Гродна, журналіста Андрэя Пачобута. Згодна з пастановай суда А. Пачобут быў прызнаны ў вінаватым у парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Згодна з вынесенай пастановай А. Пачобут падвергнуты адміністратыўнаму арышту тэрмінам 10 сутак.

Такім чынам гэта ўжо трэці арыштаваны за ўдзел ва ўчорашняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Гродна. Нагадаем, што сёньня на 15 сутак быў арыштаваны актывіст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Мікола Лемяноўскі і прадпрымальнік прозьвішча якога пакуль не ўстаноўлена. Свайго суда чакае затрыманы сёньня актывіст Партыі БНФ, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ад БНФ Сяргея Антусевіча, Вадзім Саранчукоў. Па папярэдняй інфармацыі ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 лютага гэтага году ў г. Гродна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international