Галоўныя навіны
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ


Міліцыя не дазволіла раздаць легальныя газеты

03.05.2008. Тэгі: незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў не дазволілі палітычным лідэрам  і грамадскім актывістам раздаць недзяржаўныя газеты «Народная воля», «Товарищ» і «Нашу Ніву» каля Галоўпаштамту. У рэспубліканскай пракуратуры адмовіліся прымаць скаргу ўдзельнікаў акцыі на дзеянні міліцыянтаў.

Прыкладна ў 12.00 каля ўваходу ў Галоўпаштамт сабраліся лідэры і актывісты некалькіх палітычных партый і рухаў, што ўваходзяць у Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) - Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і іншых. Яны збірался адзначыць Сусветны дзень свабоды прэсы акцыяй салідарнасці з незалежнымі СМІ, раздаўшы мінакам друкаваныя выданні, забароненыя для распаўсюду праз кіёскі «Белсаюздруку» і па падпісцы.

На месцы правядзення акцыі было шмат супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным, якія вялі відэаздымкі, а таксама з дзесятак журналістаў недзяржаўных СМІ.

Удзельнікі акцыі паспрабавалі пачаць раздаваць газеты, але намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама маёр Уладзімір Станілевіч папярэдзіў, што гэткія дзеянні будуць трактавацца як несанкцыянаванае вулічнае мерапрыемства — з усімі адпаведнымі наступствамі для яго ўдзельнікаў. На пытанне актывістаў, ці можна публічна чытаць прынесеную прэсу, міліцыянт адказаў станоўча.

Каля паўгадзіны ўдзельнікі акцыі стаялі, разгарнуўшы газеты. Пасля гэтага яны вырашылі падаць скаргу ў Пракурутуру РБ на дзеянні праваахоўных органаў, якія не дазволілі бясплатна раздаць легальныя зарэгістраваныя выданні.

У пракуратуры адмовіліся не толькі прыняць скаргу ўдзельнікаў акцыі, але і прадаставіць уласную кнігу скаргаў і прапаноў.

Пасля гэтага група актывістаў і журналістаў у суправаджэнні людзей у цывільным скіравалася да галоўнага будынку МУС. Прыкладна ў 13.00 карэспандэнт БАЖ паведаміў, што ўдзельнікі акцыі пакінулі запіс у кнізе скаргаў і прапаноў МУС з апісаннем падзей каля Галоўпаштамту і просьбай праверыць законнасць дзеянняў маёра Станілевіча.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования