Студэнтку адвезлі ў суд наўпрост з дзяржэкзамена

2008 2008-05-03T13:43:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзяўчына была арыштаваная па рашэнні суддзі суда Навабеліцкага раёну Гомелю Алега Харошкі за ўдзел у гістарычнай экскурсіі 23 сакавіка, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйныя пратаколы ў адносінах удзельнікаў экскурсіі па артыкуле 23.34 КаАП, палічыўшы мерапрыемства "несанкцыянаваным шэсцем". Пяць чалавек былі пакараныя арыштамі на 7, 10 і 15 сутак.

М.Тульжанкова была затрыманая супрацоўнікамі Навабеліцкага РАУС 25 красавіка пад час здачы ў мастацкай вучэльні дзяржаўнага экзамена. "Добра, што мне хаця б дазволілі здаць экзамен, а потым забралі ў суд і ў далейшым адвезлі ў ІЧУ", — распавяла студэнтка.

Па яе словах, 2 мая ёй трэба было ў 10.00 з’явіцца на чарговы дзяржэкзамен у вучэльню, аднак тэрмін арышту скончваўся ў 10.40. "Але выкладчыкі правялілі лаяльнасць і пачакалі мяне, пакуль я выйду з ІЧУ. Экзамен я здала добра. Каля ІЧС мяне сустракалі з кветкамі каля 20 чалавек, потым я ў аўральным рэжыме паспяшалася на экзамен", — удакладніла М.Тульжанкова.

У цяперашні час у гомельскім ізалятары застаюцца адбываць пакаранне ўдзельнікі экскурсіі Сяргей Трыфанаў, арыштаваны на 10 сутак, і Ўладзімір Няпомняшчых, прысуджаны да 15-суткавага арышту.

Па словах М.Тульжанковой, супрацоўнікі ІЧС абыходзяцца з "палітычнымі" добра, "толькі харчаванне не вельмі — мы дома нават котак лепш кормім".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international